У Мінску 20 красавіка падаражэў праезд у грамадскім транспарце
У Мінску 20 красавіка падаражэў праезд у грамадскім транспарце. Усе квіткі дадалі ў цане 10 капеек. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
Квіток на праезд у наземным транспарце сталіцы каштуе 85 капеек, жэтон на метро — 90 капеек, а за квіток на паездку ў экспрэс-аўтобусе давядзецца аддаць 1 рубель.
Раней паднялі цэны на праезд у грамадскім транспарце ў рэгіёнах. Там талончыкі таксама падаражэлі на 10 капеек.