У мінскага прадпрымальніка канфіскавалі 1100 літраў піва
Таксама ён павінен будзе заплаціць буйны штраф.
Болей за 1100 літраў піва і 100 літраў соку канфіскавалі ў мінскага бізнесмена супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС сталіцы. 40-гадовы прадпрымальнік перавозіў алкагольную прадукцыю без адпаведных таварна-суправаджальных дакументаў.
На парушальніка склалі адміністратыўны пратакол. Апроч канфіскацыі тавару, за такое парушэнне прадугледжваецца таксама штраф да 50 базавых велічынь (на сёння гэта 9 мільёнаў рублёў), перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.