У Маскве гарэў гандлёвы цэнтр “Персей для дзяцей”, загінуў адзін чалавек
4 красавіка ў Маскве загарэўся гандлёвы цэнтр “Персей для дзяцей”. З будынка эвакуявалі каля 300 чалавек (па іншых звестках — 100), інфармуе “Новая газета”. Як і ў выпадку з пажарам у гандлёвым цэнтры ў Кемераве, узгаранне адбылося на чацвёртым паверсе. Вядома пра аднаго пацярпелага (супрацоўніка гандлёвага цэнтру), які пасля памёр у машыне хуткай дапамогі. Яшчэ пацярпелі трое ратавальнікаў.
Пажар атрымаў 2-гі (павышаны) узровень складанасці.
Здарэнне ў Маскве адбылося на фоне праверак, якія праходзяць па ўсёй Расіі. Яны распачаліся пасля трагедыі ў Кемераве, дзе 25 сакавіка падчас пажару ў гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.
В Москве #пожар, горит ТЦ #Персей pic.twitter.com/yxSDINpsuv
— Oleg (@olrumo) 4 апреля 2018 г.