У масавым ДТЗ пад Масквой загінуў акцёр з серыяла "Фізрук"

У масавым ДТЗ на Маскоўскай кальцавой аўтадарозе загінуў малады акцёр Ягор Клінаеў. Як піша tut.by, артыст спрабаваў дапамагчы кіроўцам, якія трапілі ў аўтааварыю. Пры гэтым яго насмерць збіў яшчэ адзін аўтамабіль.
Здарэнне адбылося 27 верасня прыкладна ў 3.30 ночы. Паводле папярэдніх звестак, 18-гадовы актор пабачыў, што на дарозе сутыкнуліся тры машыны. Ён спыніўся, каб дапамагчы. Аднак "Хонда", якая праязджала міма, не заўважыла ДТЗ і збіла Клінаева, а актсама яшчэ двух кіроўцаў.
Ад атрыманых траўмаў кінаартыст памёр на месцы, астатнія два чалавекі былі шпіталізаваныя.
Клінаеў вядомы шырокаму тэлегледачу з серыялу "Фізрук".