У Марыупалі загінулі каля 22 тысяч чалавек
У акружаным Марыупалі ад дзеянняў расійскіх войскаў загінулі да 22 тысяч чалавек. Такую лічбу ў інтэрв'ю CNN назваў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка.
Ён ахарактарызаваў сітуацыю ў горадзе як цяжкую. Па словах Кірыленкі, падлік ахвяр ускладняецца бесперапыннымі баямі.
Ён пацвердзіў, што напярэдадні абаронцаў Марыупаля атакавалі з беспілотніка нейкім хімічным рэчывам. Кепска пачуліся пасля яго тры чалавекі.