У Манчэстары мужчына з нажом напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра

У Манчэстары мужчына з нажом напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра Arndale, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Здарэнне адбылося ў кавярні на першым паверсе. Зламыснік параніў не менш за чатырох чалавек (медыкі паведамілі, што менавіта такой колькасці пацярпелых аказвалі дапамогу). Інфармацыі пра загінулых няма. Паліцыя затрымала мужчыну, яму больш за 40 гадоў. Пра матывы яго ўчынку пакуль нічога невядома. Праводзіцца расследаванне.
BREAKING: Police are investigating a suspected multiple stabbing at Manchester’s Arndale Centrehttps://t.co/byHF4SGtIB
— The Telegraph (@Telegraph) 11 октября 2019 г.
pic.twitter.com/qIewChnbwi
Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.