У Маладзечне раней асуджаных прывялі на працу ў гімназію
"Працоўная акцыя" ў Маладзечне / mgazeta.by
У Маладзечне раней асуджаных, якія адбылі пакаранне, прывялі на працу ў гімназію № 7. Яны "дапамагалі ў добраўпарадкаванні школьнага двара": прыбіралі смецце і чысцілі плот перад будучай афарбоўкай. У гэты час за мужчынамі і жанчынай сачыў міліцыянер.
Раённая газета піша, што мясцовая міліцыя праводзіць падобную "працоўную акцыю" штомесяц. Адзначаецца, што да ўдзелу ў ёй прыцягваюць тых былых асуджаных, хто не працаўладкаваны.