У Магілёве прыпынілі працу крамы з-за пратэрмінаваных прадуктаў
Крама ў Беларусі / Sputnik
Падчас пазапланавай праверкі ў Магілёўскай краме сеткі "Впрок"(ТАА" РольфТрэйд") знайшлі 7 найменняў пратэрмінаваных тавараў. За парушэнні чыноўнікі прыпынілі працу крамы.
— Таксама да рэалізацыі прапаноўваліся 17 найменняў тавараў (каўбасныя вырабы, вэнджаніна, паўфабрыкаты) без прадугледжанай заканадаўствам інфармацыі пра дату іх вырабу і тэрмін прыдатнасці, — паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Таксама МАРГу не спадабалася, што ў краме не выкананы асартыментны пералік, няма інфармацыі на фасаваных таварах і няправільна аформленыя цэннікі.
Крама зможа аднавіць працу, калі ліквідуе парушэнні, адзначае МАРГ.