Прадавачка хоцімскай крамы два месяцы гуляла ў казіно на грошы з касы
Крама ў Хоцімску / t.me/uvdmogilev
37-гадовая прадавачка крамы ў Хоцімску каля двух месяцаў здавала штодзённую выручку ў банк толькі часткова. А яшчэ на частку грошай рабіла стаўкі ў анлайн-казіно, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Жанчына атрымлівала на свой карт-рахунак буйныя сумы, якія значна перавышалі памер яе заробку. Потым яна пераводзіла грошы на сайт, дзе рабіла анлайн-стаўкі.
Праверка выявіла недастачу ў краме амаль на 14 тысяч рублёў. На прадавачку пачалі крымінальную справу.