У Магілёве бацька пракаціў сваё дзіця на цюбінгу пры дапамозе аўтамабіля
На цюбінгу за аўтамабілем / Telegram
У Магілёве бацька пракаціў сваё дзіця на цюбінгу пры дапамозе аўтамабіля. Як паведамляе магілёўская міліцыя, здарэнне адбылося ў адным з двароў абласнога цэнтра. 35-гадовы мужчына прывязаў цюбінг да машыны Opel, каб пракаціць сваё дзіця. Пра небяспеку не падумаў.
Паездка трапіла на відэа. Бацьку знайшлі і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.