У Лёзна шукаюць зламысніка, які павесіў сабаку
Выпадкі жорсткага абыходжання з жывёламі фіксуюцца рэгулярна (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Лёзна ў Віцебскай вобласці шукаюць зламысніка, які павесіў сабаку. Жывадзёр пакінуў яго ў лесапаласе на ўскрайку горада, побач з чыгункай. Мясцовы жыхар, які пабачыў мёртвага сабаку, звярнуўся ў міліцыю, напісаў заяву. У гарадскім пасёлку распаўсюджваецца ўлётка з фота сабакі з просьбай дапамагчы знайсці яго гаспадара.
За жорсткае абыходжанне з жывёламі ў Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасць.
Мінулай восенню ў Брэсце гаспадары прывязалі ў лесе сабаку да дрэва і пакінулі паміраць. На шчасце, жывёлу выпадкова знайшлі і аказалі яму своечасовую ветэрынарную дапамогу. Пазней міліцыя адшукала і жывадзёраў.