У Лунінцы вайскоўцаў вучылі збіваць дроны з паляўнічай зброі

Вайскоўцаў вучылі збіваць дроны з паляўнічай зброі / lnc.by
У Лунінцы беларускіх вайскоўцаў вучылі збіваць дроны з паляўнічых стрэльбаў. Пра гэта паведаміла ў сацсетках мясцовая раёнка.
"Вайскоўцы праводзілі стральбу з самазараднай паляўнічай стрэльбы, аўтамата Калашнікава, пісталета Макарава", — пішуць журналісты.
Навучанне адбывалася ў ціры мясцовага 56-га зенітнага ракетнага палка.
Мяркуецца, што вайскоўцаў вучылі адстрэльвацца ад ФПВ-дронаў.
Пра больш тэхналагічныя спосабы барацьбы з беспілотнікамі раённая газета не паведамляе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.