У Лівіі адкрыўся "Дом Беларусі"

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Каранкевіч

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Каранкевіч / Скрыншот

У Лівіі адкрыўся "Дом Беларусі". Ён пачаў працаваць у Бенгазі — другім па велічыні горадзе афрыканскай краіны.

"Дом Беларусі" будзе месцам прыцягнення суб'ектаў гаспадарання, бізнес-колаў, дзе будзе магчымасць правядзення сустрэч, абмеркавання канкрэтных кантрактаў і іх заключэння. Гэта будзе месца, дзе мы будзем пераходзіць ад слоў непасрэдна да справы", — марыць віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч, які паўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця дома.

Чыноўнік прывёз у падарунак лівійцам аўтобусы МАЗ. "Калі яны добра сябе зарэкамендуюць, магчыма, па вуліцах Бенгазі будзе курсіраваць яшчэ больш беларускай тэхнікі", — разважае Каранкевіч. Ну а як умеюць сябе зарэкамендаваць аўтобусы МАЗ, здаецца, ужо ведаюць ва ўсім свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.