Продажы новых аўтобусаў МАЗ у Расіі абваліліся на 72% у параўнанні з 2024 годам
За першыя чатыры месяцы 2025 года прададзена 74 адзінкі / maz-rus.com
Продажы новых аўтобусаў МАЗ у Расіі за першыя чатыры месяцы 2025 года абваліліся на 72,8%, паведамляе “Аўтастат”. За гэты перыяд было прададзена 74 аўтобусы, у той час як у 2024 годзе за аналагічны час — 272.
Нагадаем, што ў Мінску МАЗ пабудаваў новы завод па вытворчасці аўтобусаў. У Расіі беларускія аўтобусы часта гараць.
У самой Беларусі арганізацыі аддаюць перавагу кітайскім аўтобусам.