МАЗ у красавіку прадаў у Расіі больш грузавікоў, чым у сакавіку

На 27 адзінак больш
У красавіку 2025 года МАЗ прадаў у Расіі 319 новых цяжкіх грузавікоў, што на 27 адзінак больш, чым у сакавіку. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва “Аўтастат”.
Пры гэтым па выніках красавіка 2025 года ў Расіі было прададзена на 7% менш грузавікоў, чым у сакавіку, і на 59% менш у параўнанні з красавіком 2024 года.
На рынку цяжкіх грузавікоў лідзіруе КАМАЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.