Продажы новых цяжкіх грузавікоў МАЗ у Расіі ў сакавіку ўпалі больш чым на 30%

Грузовик МАЗ

Агенцтва "Аўтастат" апублікавала лічбы за сакавік 2025 года / МАЗ

Продажы новых цяжкіх грузавікоў МАЗ у Расіі ў сакавіку ўпалі на 33% і склалі 292 адзінкі. Доля на рынку складае 8%. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва "Аўтастат".

На першым месцы па продажах знаходзіцца расійскі КАМАЗ, затым ідуць кітайскія брэнды, а замыкае ТОП-5 — МАЗ.

Падзенне продажаў на расійскім рынку працягваецца на працягу ўсяго 2025 года.

Продажи новых тяжёлых грузовиков МАЗ в России в марте упали более чем на 30%

Зусім кепска ў МАЗа ішлі справы з продажам аўтобусаў у Расіі ў 2024 годзе. Яны абрынуліся на 45,5%: калі ў 2023 годзе было прададзена 925 новых аўтобусаў, то летась — толькі 504.

Адначасова з гэтым кітайскія аўтобусы выцясняюць беларускія МАЗы і на ўнутраным рынку. Паводле інфармацыі "Флагштока", "Гомельаблаўтатранс" з 2019 года не набываў новых міжгародніх аўтобусаў беларускай вытворчасці.

У пачатку 2025 года гродзенскія перавозчыкі купілі кітайскія аўтобусы для маршрутаў Мінск–Гродна і Мінск–Слонім, а вясной дзяржаўны футбольны клуб "Віцебск" таксама набыў новы кітайскі аўтобус.

Пры гэтым МАЗ у Мінску пабудаваў новы завод па вытворчасці аўтобусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.