У Літву з Беларусі зноў заляцеў дрон

У Літву з Беларусі заляцеў неапазнаны апарат 

У Літву з Беларусі заляцеў неапазнаны апарат  / Літоўскае тэлебачанне

Зранку 28 ліпеня ў паветраную прастору Літвы з Беларусі заляцеў беспілотнік. Пра гэта паведаміла літоўская паліцыя. Жыхароў папрасілі пры выяўленні дрона не набліжацца да яго і неадкладна паведаміць па тэлефоне 112.

"Сёння раніцай былі атрыманыя паведамленні ад жыхароў пра тое, што на тэрыторыю Літвы хутчэй за ўсё з Беларусі ўляцеў беспілотны лятальны апарат (дрон). Паводле звестак, дрон быў заўважаны на вышыні блізу 200 метраў, апошні раз — паблізу Вільні",перадае LRT словы прадстаўніка Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Даруса Буты.

Міністр нацыянальнай абароны Давіле Шакалене заявіла, што пакуль высвятляецца, які гэта аб'ект. "Сёння надвор'е спрыяльнае для метэазондаў, якія кантрабандысты выкарыстоўваюць для пералёту сваіх тавараў. Мы пакуль не можам удакладніць, што гэта за аб'ект або аб'екты", — патлумачыла яна.

У сацсетках пішуць, што дрон заўважылі прыкладна а 5-й гадзіне раніцы.

10 ліпеня ў Літву ўжо прылятаў з тэрыторыі Беларусі расійскі дрон "Гербера", з выгляду падобны да "Шахеда" і прызначаны для падману сістэм супрацьпаветранай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.