У Літве выкрылі падпольны цыгарэтны завод. Сярод затрыманых ёсць беларусы

У Літве выкрылі падпольны цыгарэтны завод

У Літве выкрылі падпольны цыгарэтны завод

Літоўская паліцыя зліквідавала ў Каўнасе буйную падпольную вытворчасць цыгарэт. Затрыманыя 11 чалавек, сярод якіх — арганізатары-літоўцы і некалькі беларусаў.

Паводле следства, на заводзе было выраблена каля 6,5 мільёнаў пачкаў цыгарэт на суму больш за 28 мільёнаў еўра. 

Узровень канспірацыі на вытворчасці параўналі з наркакартэлямі: выкарыстоўваўся дызельны генератар для маскіроўкі, падаўляліся сігналы GPS, быў падземны тунэль для ўцёкаў. Падазраваным пагражае ад 3 да 20 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.