У Літве праходзяць маштабныя рэйды каля мяжы з Беларуссю
У Літве правяраюць памежныя з Беларуссю раёны / DELFI
Літоўскія праваахоўнікі праводзяць маштабныя праверкі каля мяжы з Беларуссю. За пяць дзён гэтага тыдня было праверана 1500 чалавек і амаль 1300 аўтамабіляў. Паліцыя склала 21 пратакол за розныя адміністрацыйныя правапарушэнні.
Таксама паведамляецца, што паліцыя, мытня, памежнікі і вайсковая паліцыя з 24 лістапада кожны вечар і кожную ноч узмоцнена патрулявалі памежныя раёны. Сілавікі правяраюць падазроных асоб, транспарт і рэчы ў машынах. Пры гэтым патрулі дзейнічаюць са службовымі сабакамі.
"Не здзіўляйцеся, калі ў памежным раёне вашу машыну спыняць, папросяць адкрыць багажнік або паказаць асабістыя рэчы. Просім жыхароў паводзіць сябе адказна, выконваць законныя ўказанні службоўцаў", — перадае DELFI словы прадстаўніка Дэпартамента паліцыі Сігітаса Шэміса.