У Літве могуць абвясціць надзвычайную сітуацыю праз метэазонды з Беларусі

Віленскі аэрапорт, ілюстрацыйнае фота

Віленскі аэрапорт, ілюстрацыйнае фота / LRT

Урад Літвы разглядае магчымасць абвясціць надзвычайную сітуацыю ў сувязі з пагрозай грамадзянскай бяспекі. Прычынай сталі паветраныя шары з кантрабандай, якія парушаюць працу Віленскага аэрапорта. Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на дарадцу прэм'ер-міністра Ігнаса Альгірдаса Дабравольскаса.

Кантрабандныя метэазонды, запушчаныя з Беларусі, апошнім часам неаднойчы прыпынялі працу віленскга аэрапорта. Апошні раз паветраную прастору над аэрапортам закрывалі ўвечары ў сераду, а інтэнсіўны прылёт аэрастатаў быў зафіксаваны ў мінулыя выходныя.

Прылёт кантрабандных метэазондаў абмяркоўваўся ў размове міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса з генсакратаром NATO Маркам Рутэ. На думку літоўскага МЗС, афіцыйны Мінск "мэтанакіравана атакуе віленскі аэрапорт кантрабанднымі паветранымі шарамі", ствараючы сур'ёзную пагрозу грамадзянскай авіяцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.