ЕС анансаваў новыя санкцыі супраць РБ за метэазонды з кантрабандай

Метэазонд, ілюстрацыйнае фота

Метэазонд, ілюстрацыйнае фота / Служба охраны госграницы Литвы (VSAT)

Еўрасаюз рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за запуск паветраных шароў з кантрабандай у Літву. Пра гэта старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла пасля размовы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

"Падобная гібрыдная атака з боку рэжыму Лукашэнкі абсалютна непрымальная", напісала яна ў сацсетцы Х. Таксама фон дэр Ляен выказала поўную салідарнасць з Літвой.

Як заяўляе літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы, ад пачатку года ў паветраную прастору Літвы праніклі сотні метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Пачынаючы з кастрычніка яны сталі залятаць на тэрыторыю міжнародных аэрапортаў, праз гэта неаднаразова даводзілася спыняць працу літоўскіх аэрапортаў. У лістападзе Літва амаль на тры тыдні закрывала мяжу з Беларуссю, аднак залёты метэазондаў да аэрапортаў не спыніліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.