Цыгарэтны дэсант: навошта Лукашэнка наноў правакуе Літву і Польшчу — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

У адрозненні ад кіраўніцтва хунты М’янмы, для якой візіт хоць нейкага, але кіраўніка еўрапейскай краіны, за шчасце, у Амане Лукашэнку не сустракалі танцамі ў аэрапорце і вершнікі не суправаджалі яго да месца начоўкі. З іншага боку, не дзіўна, калі ў гэтую краіну Лукашэнку калі і прыводзяць справы, то найперш асабістыя (ці сямейныя), чым дзяржаўныя. Але адсутнасць дома лідара рэжыму не замінае яго падначаленым працягваць узмацняць канфрантацыю з краінамі-суседзямі, рызыкуючы давесці сітуацыю да зачыненых Літвой, Польшчай і Латвіяй межаў з Беларуссю.

Чаго дамагаецца ад уладаў Літвы Лукашэнка, патрабуючы “палітычнага вырашэння пытання з літоўскімі грузаперавозчыкамі”? Чым рэжыму цікавы Аман і ці былі ў Лукашэнкі шанцы зрабіць Мінск месцам правядзення мірных перамоў па Украіне? Чаго варта чакаць ад канфліктаў на межах з Літвой і Польшчай і якія плюшкі атрымае Лукашэнка за вызваленне чарговай групы палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.