У лістападзе цягнікі пойдуць у бок Нацыянальнага аэрапорта Мінск (відэа)

Спачатку адпрацуюць перасоўванне пасажыраў не толькі са сталіцы, але і з іншых рэгіёнаў краіны. Як інфармуе БЕЛТА, для таго, каб дабрацца да аэрапорта з вакзала "Мінск-Пасажырскі" спатрэбіцца каля гадзіны.

На маршруце будуць курсіраваць сучасныя дызель-цягнікі. Чыгунку працягнулі амаль да аэрапорта. Яшчэ 550 метраў пасажыры праедуць на спецыяльных аўтобусах. Раней паведамлялася, што цягнікі запусцяць 7 лістапада.

Фота — bymedia.net