У Лепелі ратавальнікі выцягнулі з палонкі казулю
Для выратавання казулі скарысталі спецыяльную дошку і вяроўкі / mchs.gov.by
У Лепелі ўчора ратавалі казулю. Жывёліна правалілася пад лёд і не магла выбрацца. Ратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар, які працаваў на ўчастку непадалёк.
Супрацоўнікі МНС выцягнулі казулю і з дапамогай выратавальнай дошкі і вяровак выцягнулі на бераг. Далей жывёлай займаліся ўжо ветэрынары раённай ветстанцыі.