У Рэчыцкім раёне ратавальнікі выцягнулі з ракі маладую ласіху
Фота з ласіхай на памяць / dneprovec.by
У Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці ратавальнікі выцягнулі з ракі Ведрыч маладую ласіху. Здарэнне адбылося 10 студзеня. Каля аўтамабільнага моста ласіху загналі ў ваду сабакі, якія не дазвалялі ёй вярнуцца на бераг. Мясцовыя жыхары сабак адагналі, але ў жывёлы ўжо не было сіл, каб самастойна выбрацца з ракі. Тады на дапамогу выклікалі ратавальнікаў. Ласіху выцягнулі на лёд і дапамаглі аднавіць сілы, пасля чаго адпусцілі, піша газета "Дняпровец".
dneprovec.by