У Лагойскім раёне міліцыянер забіў аўчарку адным стрэлам

Іх выклікала 78-гадовая мясцовая жыхарка. Паводле яе слоў, сусед у нецвярозым стане ўчыніў скандал і пагражаў ёй расправай. Зламыснік нацкаваў сабаку і на міліцыянераў.

Праваахоўнікі выкарысталі табельную зброю: аўчарка была забітая адным стрэлам з пісталета Макарава. Мужчыну затрымалі, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Фота — ria.ru