У Курскай вобласці РФ правяралі крамы і знайшлі нелегальныя цыгарэты з Беларусі
У Рыльскім раёне Курскай вобласці Расіі правяралі харчовыя крамы і ў адной з іх знайшлі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі. Не паспелі прадаць больш за тысячу пачкаў. Мясцовыя СМІ называюць "здабычу" паліцыі і мытні "буйной партыяй". Цыгарэты канфіскавалі, а гандлёвая кропка будзе аштрафаваная.
Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі застаюцца праблемай для Расіі. Іх нярэдка затрымліваюць падчас транспарціроўкі.