У Расіі ў дошках для Грэцыі знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты
Праз Расію ў Грэцыю спрабавалі адправіць 158 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт. Кантрабанду выявілі наварасійскія мытнікі ў кантэйнеры з піламатэрыяламі. Цыгарэты былі схаваныя ўнутры трохметровых дошак, паведамляе прэс-служба Федэральнай мытнай службы РФ.
Рынкавы кошт канфіскаванага — больш за 20 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 277 тысяч долараў).
Распачата крымінальная справа. Расіянам удалося знайсці месца, дзе ў дошках выраблялі схованкі. Гэта адбывалася на Смаленшчыне. У цэху былі і цыгарэты, і падрыхтаваныя для наступнага транспарту кантрабанды дошкі.
Гэты і наступныя здымкі — customs.gov.ru