У Краснаполлі за "паклёп на Лукашэнку" судзяць супрацоўніка лясгаса
Дзмітрый Кегелеў / redflag.by
У Краснаполлі на Магілёўшчыне за "паклёп на Лукашэнку" судзяць супрацоўніка лясгаса Дзмітрыя Кегелева. Яго справу разглядае суддзя Кацярына Краўцова.
Кегелеў — кіроўца аўтамабіля па вывазе лесу. Летась быў ўзнагароджаны ганаровай граматай Краснапольскага лясгаса. Год таму пра яго змясціла пазітыўны артыкул раённая газета.
У Дзмітрыя Кегелева ёсць маленькі сын.