У красавіку 2026 беларусы правядуць у Варшаве новы TEDx

Постар TEDxUlicaMińska

Постар TEDxUlicaMińska / facebook.com

У красавіку 2026 беларусы правядуць у Варшаве новы TEDx. Канферэнцыя атрымала назву TEDxUlicaMińska і пройдзе "для беларускай супольнасці і для ўсіх, хто па-ранейшаму верыць, што ідэі маюць значэнне".

TEDx — гэта незалежна арганізаваныя івэнты, што праводзяцца па ліцэнзіі TED і захоўваюць яго дух: распаўсюджваць ідэі, вартыя ўвагі. Асноўная асаблівасць TEDx у тым, што канферэнцыі ствараюцца мясцовымі камандамі і прысвечаныя лакальным праблемам і досведу.

Выступы на TEDx звычайна доўжацца да 18 хвілінаў, каб канцэнтраваць увагу на галоўным. На сцэне могуць спалучацца навука, мастацтва, тэхналогіі, сацыяльныя ініцыятывы. Хаця канферэнцыі і праходзяць пад брэндам TED, ніхто не загадвае арганізатарам, як складаць праграму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.