У краме прадавалі яйкі з чарвякамі, санслужба зрэагавала на відэа ў TikTok

Яйкі з чарвякамі прадаваліся ў мінскай краме / @ua.shvec1984
У Заводскім раёне Мінска санслужба прыпыніла працу крамы пасля відэа, якое выклалі ў TikTok.
Відэа, знятае ў краме "Грошык" на вул. Крупскай, 8/1, з'явілася ў інтэрнэце на пачатку жніўня. Карыстальнік паказаў, як у латках на продаж былі выстаўленыя яйкі з чарвякамі.
Ролік атрымаў каля 250 тысяч праглядаў.
Пасля гэтага ў краму з'явілася праверка з цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна Мінска — і працу гандлёвай кропкі прыпынілі.
"Падчас вывучэння абставінаў, адлюстраваных на відэа, 7 жніўня праведзеная ацэнка крамы "Грошык" ТАА "Еўрагандаль", падчас якой выяўленыя парушэнні заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Па фактах парушэнняў вынесена прадпісанне аб прыпыненні работ і паслуг у краме, пачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да адказнай службовай і юрыдычнай асоб ТАА "Еўрагандаль". Таксама суб'екту гаспадарання ўказана на няўхільнае выкананне патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва", — перадае агенцтва "Мінск-Навіны" паведамленне санслужбы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.