У кожнай трэцяй праверанай "Табакерцы" МАРГ знайшоў парушэнні

Шапік "Табакерка"

Шапік "Табакерка"

У кожнай трэцяй "Табакерцы", якая належыць СЗАТ "Энерга-Оіл", выявілі парушэнні. Праверкі адбыліся ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску. Правялі іх прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сярод парушэнняў называюцца наступныя: 
— невыкананне пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі ў гандлёвым аб'екце;
— неўнясенне звестак у Гандлёвы рэестр;
— адкрытая выкладка тытунёвых вырабаў;
— у месцах продажу энергетычных напояў няма інфармацыі пра забарону продажу непаўналетнім.

Паводле звестак Гандлёвага рэестра ў Беларусі таварысту "Энерга-Оіл" належаць больш за 2200 рознічных гандлёвых кропак.

Раней чыноўнікі правяралі гандлёвыя сеткі "Суседзі" і "Капеечка". Парушэнні былі выяўленыя ў 86% і 96% іх правераных аб'ектаў адпаведна. А ў гандлёвых сетках "Святлафор" і "Хіт" парушэнні знайшлі ва ўсіх крамах, якія наведалі чыноўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.