У Кіеве на манумент "Радзіма-маці" ўстанавілі трызубец. Як гэта выглядае?
Статуя "Маці-Украіна" / Сяргей Акунёў / NV
У Кіеве на манумент "Радзіма-маці" ўстанавілі трызубец. Савецкі герб, які быў там раней, будзе перададзены ў музей. Сама статуя будзе перайменавана ў "Маці-Украіна".
“7,5 метраў у даўжыню і 4 у шырыню, вагой у паўтоны. Спецыяльна для гэтага герба надлілі сталь той жа самай маркі, з якой зроблены ўвесь манумент. Па словах інжынераў, складаней за ўсё было ўсталяваць сістэму трасоў, якой можна бяспечна падняць вялізны герб”, — перадае YouTube-канал FREEДОМ.
Завяршыць усе мантажныя работы плануецца да 23 жніўня - у гэты дзень Украіна адзначае Дзень сцяга.