У Казахстане ў двух пасажыраў самалёта з Беларусі выявілі каранавірус

У Казахстане ў двух пасажыраў самалёта з Беларусі выявілі каранавірус

У Казахстане ў двух пасажыраў самалёта з Беларусі выявілі каранавірус. Гэта мужчыны ва ўзросце 39 і 48 гадоў. Беларускімі грамадзянамі яны не з'яўляюцца, падкрэслівае TUT.by.

Як паведамляе inform.kz, з-за каранціна рэйс Мінск — Нур-Султан прызямліўся 18 сакавіка ў Карагандзе. 67 пасажыраў адправілі на каранцін. У двух з іх каранавірус пацверджаны. Што да самалёта, то ён вярнуўся ў Беларусь.

Раней у Казахстан праз Мінск прыляцела 2-гадовая дзяўчынка, хворая на каранавірус. Гэта быў першы выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Алматы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.