У Кармянскім раёне з рыбакамі правялі "прафілактычныя гутаркі"
Ратавальнік і рыбак / t.me/osvodgomel/
У Кармянскім раёне Гомельскай вобласці з рыбакамі правялі "прафілактычныя гутаркі". Рэйд па вадаёмах правялі супрацоўнікі Таварыства ратавання на водах, ратавальнікі і міліцыянеры. Гутаркі праходзілі проста на "небяспечным тонкім лёдзе".
Вынікі рэйду прызнаныя "несуцяшальнымі". Высветлілася, што рыбакі нярэдка рызыкуюць, знаходзяцца на тонкім лёдзе і без ратавальных камізэлек.
На здымках Таварыства ратавання на водах відаць, што рыбакі былі незадаволеныя гэтым візітам, некаторыя адмаўляліся фатаграфавацца.