У Калінкавічах за рулём BMW заўважылі чатырохгадовае дзіця

Чатырохгадовы кіроўца / УУС Гомельскага аблвыканкама
Незвычайнага кіроўцу заўважылі міліцыянты за рулём BMW у Калінкавічах, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. Машынай кіраваў чатырохгадовы хлопчык.
Спачатку бацька перавозіў сына без дзіцячага крэсла, а потым перасадзіў на месца кіроўцы. Небяспечную сітуацыю зафіксавалі камеры вулічнага відэаназірання.
Супрацоўнікі ДАІ склалі на бацьку адразу чатыры адміністрацыйныя пратаколы: за перадачу кіравання асобе, якая не мае права кіравання, за перавозку дзіцяці без дзіцячага аўтакрэсла, размову па тэлефоне і не прышпілены рамень бяспекі.
У выніку яго аштрафавалі на 273 рублі (6,5 базавай велічыні).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.