У івацэвіцкай калоніі памёр зняволены — праваабаронцы

Калонія ў Івацэвічах

Калонія ў Івацэвічах / МУС Беларусі

У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 "Ваўчыныя норы" памёр зняволены. Яму было каля 50 гадоў, у яго на волі засталася сям'я.

Прычыну смерці вязня высветліць пакуль не ўдалося, адзначаюць праваабаронцы з MAYDAY. Але два тыдні таму з гэтай калоніі прыходзілі весткі пра верагодную эпідэміюі кавіду. Асуджаныя хварэлі цэлымі атрадамі, а лячылі іх толькі парацэтамолам.

Пра тое, што сімптомы хваробы ў калоніі вельмі нагадваюць каранавірус, пераказалі на волю самі зняволеныя. Таксама яны паведамлялі, што падчас замаразкаў у бараках калоніі пануе холад. Адміністрацыя калоніі зняпраўджвала звесткі пра рост захворвання. Калі ж навіна з'явілася ў недзяржаўных СМІ, адміністрацыя стала пагражаць адказнасцю за перадачу звестак "экстрэмісцкім" рэсурсам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.