У Івейскім раёне мужчына да смерці збіў сужыцельку

22 снежня ў вёсцы Бакшты Івейскага раёна знайшлі цела 45-гадовай жанчыны. Як інфармуе БЕЛТА, цела было знойдзенае ў хаце 46-гадовага мужчыны. Паводле папярэдніх высноваў судова-медыцынскай экспертызы, смерць наступіла ад чэрапна-мазгавой траўмы. Папярэдне ўстаноўлена, што пасля сумеснага распіцця спіртных напояў гаспадар дома пасварыўся з сужыцелькай і збіў яе. Мужчыну затрымалі.

Дарэчы, зранку 22 снежня ў вёсцы Войтава Віцебскага раёна на вуліцы знайшлі цела 86-гадовай пенсіянеркі з чэрапна-мазгавой траўмай. Папярэдне ўстаноўлена, што яе ў сварцы металічнай завесай ад брамы збіў 57-гадовы сын. Праваахоўнікі затрымалі мужчыну.

Фота — my-ivanovo.ru