У гродзенскай лазні жанчына абакрала наведвальніцу (фота)
Яна скрала жаночую сумачку з рэчамі і грашыма.
Гродзенская міліцыя шукае жанчыну, якая 20 чэрвеня ў перыяд з 17.20 па 17.50 учыніла крадзеж у распранальні жаночага аддзялення лазні па вул. Цітова, 30.
Як паведамляе сайт міліцыі Гродна, жанчына скрала з шафкі жаночую сумачку, у якой было 500 тысяч рублёў, мабільнік, звязкам ключоў з чыпамі ад дамафона, пасведчанне кіроўцы, пашпарт і завушніцы.
Прыкметы зламысніцы: на выгляд 50 гадоў, мажнога целаскладу, рост 160-165 см, носіць акуляры, валасы цёмнага колеру, кароткія, меліраваныя. Падчас злачынства жанчына была апранутая ў светлыя брыджы, светлыя басаножкі, бела-блакітную футболку, пры сабе мела цёмны пінжак, чырвона-белы пакет.
Тых, хто пазнаў жанчыну ці ведае пра яе месцазнаходжанне, просяць затэлефанаваць па нумарах: (80152) 797805, 102.


