У Гродне мужчына зарэзаў жанчыну, а сам здаўся міліцыі

У Гродне ў панядзелак 42-гадовы мужчына забіў сваю сужыцельку. Параненую нажом жанчыну знайшлі на падворку прыватнага дома. Яна паспела распавесці, што зрабіў гэта яе былы сужыцель. У машыне хуткай дапамогі жанчына памерла.

Як інфармуе БЕЛТА, на тэрыторыі Гродна ўвялі план "Перахоп", праваахоўнікі шукалі па вядомых прыкметах зламысніка. Аднак праз некалькі гадзін мужчына сам прыйшоў у міліцыю. Жыхар вёскі Парэчча распавёў, што жыў з сяброўкай у Гродне, але пасля сваркі ён цэлы тыдзень правёў асобна. Учора ён прыехаў "памірыцца", але жанчына на гэта не пайшла. Тады раз'юшаны мужчына ўдарыў яе нажом.

Пасля ўчыненага злачынства зламыснік паехаў у Парэчча, па дарозе выкінуў нож. Аднак пазней мужчына вырашыў патэлефанаваць участковаму міліцыянеру і на дызель-цягніку паехаў у раённы аддзел міліцыі. Яго затрымалі яшчэ ў дарозе. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Забойства".

Фота — Fotolia