У Гродне быў пажар у адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў
Ачаг узгарання знаходзіўся ў пункце грамадскага харчавання / t.me/mchs112by/
Увечары 18 кастрычніка ў Гродне на праспекце Касманаўтаў быў пажар у адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў — "Карона". Там было моцнае задымленне. Як паведамляюць ратавальнікі, ачаг узгарання знаходзіўся ў пункце грамадскага харчавання.
Ахова гандлёвага цэнтра эвакуявала 24 чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. На месца прыязджалі "хуткія". Але, па звестках МНС, пацярпелых няма.
Прычына ўзгарання высвятляецца.