У Гомелі мужчына збіў цяжарную сужыцельку бітай

У Гомелі мужчына збіў бітай цяжарную жанчыну, з якой жыў сумесна амаль пяць гадоў. Следчыя лічаць, што нагодай для канфлікту сталі адносіны паміж мужчынам і старэйшай дачкой сужыцелькі.

Як піша “Гомельская праўда”, у той дзень цяжарная гамяльчанка спрабавала выгнаць сужыцеля з хаты. Увечары айчым спаліў у печы туфлі падчаркі, пакуль яе маці была ў суседкі.

Жанчына выклікала міліцыю. Праваахоўнікі забралі сужыцеля, але праз некаторы час адпусцілі. Мужчына ў стане алкагольнага ап’янення вярнуўся назад, пералез праз плот і ўварваўся ў хату. Схапіўшы біту, ён пачаў збіваць спачатку маці грамадзянскай жонкі, а потым і яе саму. Жанчыны паклікалі на дапамогу суседзяў. У абедзвюх знойдзены пераломы рук.

Цяжарная пацярпелая знаходзілася на дзявятым месяцы і на наступны дзень у лякарні нарадзіла дзяўчынку. Маладога бацьку абвінавачваюць у нанясенні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Фота з архіву