У Гомелі асудзілі пенсіянерку, якая скрала чамадан з 140 мільёнамі
57-гадовая жанчына карміла і паіла ўсіх знаёмых, пакуль да яе не прыйшлі міліцыянеры.
57-гадовая гомельская пенсіянерка скрала чамадан з грашыма. Здарылася гэта летам сёлета. У міліцыю звярнуўся 80-гадовы жыхар Гомеля, які распавёў, што ў яго зніклі ўсе зберажэнні. Чамадан з валютай розных краін на агульную суму каля 140 мільёнаў беларускіх рублёў ён захоўваў на... балконе.
Высветлілася, што грошы скрала жанчына, якая дапамагала прыбіраць балкон. Пакуль да яе прыйшла міліцыя, пенсіянерка за некалькі дзён паспела патраціць каля 40 мільёнаў рублёў, яна карміла і паіла ўсіх сваіх знаёмых, збіралася купіць машыну і лецішча. Грошы, якія засталіся, знайшлі і вярнулі гаспадару.
Суд асудзіў зламысніцу на два гады пазбаўлення волі. Дзякуючы амністыі, за кратамі пенсіянерка правядзе толькі год. Да таго ж, ёй давядзецца прайсці курс лячэння ад алкагалізму, інфармуе газета "СБ. Беларусь сегодня".
Фота — sb.by