У Германіі аб'явілі аб фармаванні правячай кааліцыі

Чакаецца, што Мерц будзе абраны на пасаду канцлера ў пачатку траўня / AFP
У Германіі аб'явілі аб фармаванні правячай кааліцыі. Яе створаць прадстаўнікі кансерватыўнага блока Хрысціянска-дэмакратычны саюз / Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХДС/ХСС) і Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ). Кааліцыю ўзначаліць лідар ХДС Фрыдрых Мерц.
Удзельнікі кааліцыі падпісалі 146-старонкавы дакумент "Адказнасць за Германію". Партыі дамовіліся ўзмацніць жорсткасць міграцыйнай палітыкі, панізіць падаткі для бізнесу, урэгуляваць выплату сацыяльных дапамог, а таксама значна нарасціць выдаткі на ўзброеныя сілы. Вынікі кааліцыйных перамоваў павінны зацвердзіць згаданыя палітычныя сілы, піша DW.
Чакаецца, што Мерц будзе абраны на пасаду канцлера 7 траўня.
На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Германіі ў лютым 2025-га ХДС/ХСС заняў першае месца (больш за 28%). СДПГ была трэцяй (больш за 16%), а другое месца заняла "Альтэрнатыва для Германіі" (20%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.