На выбарах у Германіі перамог ХДС/ХСС на чале з Мерцам

Фрыдрых Мерц / Reuters
На выбарах у Германіі, як і прадказвалі сацыёлагі, перамог ХДС/ХСС на чале з Фрыдрыхам Мерцам. Паводле папярэдніх даных, ён сабраў 28,6% галасоў.
Другое месца ў правапапулісцкай "Альтэрнатывы для Германіі" — 20,8%. Гэта яе найлепшы вынік у гісторыі. Партыя можа павялічыць колькасць сваіх дэпутатаў у Бундэстагу ўдвая.
А ў сацыял-дэмакратаў Олафа Шольца найгоршы вынік у гісторыі — трэцяе месца з 16,4%. Чацвёртае месца ў "Зялёных" — 11,6%, пятае — у Левай партыі — 8,8%.
Яўка выбарцаў на парламенцкіх выбарах склала 84%. Гэта самы высокі паказчык з 1990 года.
Чакаецца, што кааліцыйны ўрад будзе сфармаваны ў красавіку. Прынамсі, Мерц спадзяецца паспець да Вялікадня. Ён — галоўны прэтэндэнт на пасаду канцлера Германіі. ХДС/ХСС будзе дамаўляцца з сацыял-дэмакратамі і з яшчэ адной партыяй (верагодна, з "Зялёнымі").
Галоўнымі тэмамі парламенцкіх выбараў у Германіі былі эканоміка, міграцыя і бяспека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.