У фантане "Купалле" ў парку імя Янкі Купалы прарвала трубаправод

У фантане "Купалле" ў парку імя Янкі Купалы прарвала трубаправод

Фантан "Купалле" ў парку імя Янкі Купалы часова зачыняць на рамонт. Гэта звязана з прарывам трубаправода, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на галоўнага інжынера УП "Мінскзеленбуд" Уладзіміра Бабіўскага.

Спецыяліст запэўніў, што будаўнічыя работы пастараюцца правесці ў самы кароткі тэрмін.

На час рамонту фантана у ім дэмантуюць фантанныя насадкі — каб не правакаваць вандалаў.