У Дзяржынску за хабар затрымалі намесніка дырэктара і энергетыка завода

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Дзяржынску за хабар затрымалі трох чалавек: двух менеджараў завода і пасярэдніка. Гаворка ішла пра суму 15 тысяч рублёў, расказалі ў МУС.
Намесніка дырэктара завода і пасярэдніка затрымалі ў момант атрымання грошай. Пазней быў затрыманы галоўны энергетык прадпрыемства. Грошы супрацоўнікам прадпрыемства перадаваў мясцовы бізнесовец — яго фірму мусілі прызнаць пераможцай у тэндары на пастаўку абсталявання для завода.
На супрацоўнікаў завода завялі справу па факце атрымання хабару групай асоб паводле папярэдняй змовы ў буйным памеры. А супраць пасярэдніка — за саўдзел у здзяйсненні злачынства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.