У чэрвені было больш парушэнняў мяжы з Беларусі, чым за І квартал 2025-га

Парушальнікі мяжы

Парушальнікі мяжы / vsat.lrv.lt

У чэрвені памежныя службы Польшчы, Літвы і Латвіі зарэгістравалі рэзкае павелічэнне спробаў парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі

Інфармацыйнае агенцтва "Позірк" прааналізавала статыстыку парушэнняў мяжы. Выявілася, што за 17 дзён чэрвеня іх было больш, чым за ўвесь першы квартал (тры месяцы) 2025 года. 

Ад пачатку чэрвеня польскія памежнікі спынілі 3095 такіх спробаў, у Латвіі — 998, у Літве — 67. Агулам было зафіксавана 4160 спробаў нелегальна трапіць у краіны Еўрасаюза праз Беларусь. А за першы квартал такіх спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі было 4068.

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЕС цягшнецца з лета 2021 года. Еўрапейскія палітыкі абвінавацілі кіраўніцтва Беларусі і Расіі ў наўмысным стварэнні гэтага крызісу як формы гібрыднай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.