На мяжы з Літвой затрымалі семярых студэнтаў, якія паўзлі з Беларусі

Мігранты пераадольваюць мяжу паўзком / vsat.lrv.lt
У нядзелю, 1 чэрвеня, літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю групу з сямі мігрантаў. Яны спрабавалі перайсці мяжу ў запаведніку Чапкяляй. У забалочанай мясцовасці няма плоту, чым паспрабавалі скарыстацца мігранты.
Памежнікі заўважылі групу праз камеры відэаназірання. Каб застацца незаўважанымі на відэакамерах, мужчыны спрабавалі паўзці па зямлі і перакочвацца.
Памежнікі затрымалі парушальнікаў мяжы, якія назваліся студэнтамі, якія навучаюцца ў беларускіх навучальных установах. Дакументаў пры іх не было. Шасцёра назваліся грамадзянамі Гамбіі, адзін — Маўрытаніі.
Як паведамляе Службы аховы дзяржмяжы Літвы, групу мігрантаў абследавалі. Пераканаўшыся ў добрым стане іх здароўя, мужчын выправадзілі з краіны ў той жа дзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.