У чацвер у Беларусі пройдзе дождж, мокры снег, будзе да +8

У чацвер у Беларусі пройдзе дождж, мокры снег, будзе да +8

У бліжэйшыя суткі, 22 кастрычніка, у Беларусі ўначы на значнай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі пройдуць дажджы, па ўсходзе магчымы мокры снег.

Будзе хмарна, у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла, месцамі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях будзе да мінус 2.

Удзень прагназуецца ад 2 да 8 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота: livejournal.com